Да Міжнароднага дня роднай мовы ў Ваўкавыскай раённай бібліятэцы прайшоў інтэлектуальны марафон “Ведай роднае слова” для вучняў 5 класа СШ №2 г. Ваўкавыска.

Бібліятэкары правялі кароткі экскурс у гісторыю свята.  Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна прымалі ўдзел у конкурсах: “Самыя прыгожыя словы ў роднай мове”, “Смак беларускай мовы”, “Пралеска”, “Прыказкі і прымаўкі”, “Паспрабуй перакладзі”, “Загадкі-жарты”. На працягу мерапрыемства гучалі вершы і песні пра родную мову.

Напрыканцы сустрэчы ўсе прыйшлі да высновы, што аднаго дня свята для дзяржаўнай мовы надта мала, вельмі хочацца, каб матчына слова гучала з вуснаў суайчыннікаў штодня. Бо, як некалі сказаў Францішак Багушэвіч: «Мова – гэта «адзежа душы». Няхай жа душа беларускага чалавека, нарэшце, апранецца ў сваё адзенне, сатканае з такой прыгожай, мілагучнай беларускай мовы!