20 лютага ў рамках святкавання Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная гульня “Ад матчыных казак”.

На мерапрыемстве да беларускасці дакрануўся кожны ўдзельнік. Дзеці чыталі вершы і скарагаворкі на беларускай мове, слухалі матуліны калыханкі і ўрыўкі з народных казак, падбіралі да рада слоў слова, якое іх аб’ядноўвае, адгадвалі загадкі, з дапамогай “куфэрка слоў” паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў і словаведаў.

Таксама яны складалі прыказкі і прымаўкі па-беларуску, падзяліліся ведамі беларускага фальклору і адказалі на пытанні віктарыны “Старонкі мінулага і сучаснага”. Пазнаёмліся з новай літаратурай для іх узроста на роднай мове з фонда бібліятэкі.

Літаратурная гульня дапамагла дзецям зразумець наcколькі наша беларуская мова прыгожая і мілагучная.