23 красавіка ў філіяле “Шылавіцкая сельская бібліятэка” для вучняў 1-2 класаў прайшоў агляд літаратуры «Майстар інтэлектуальнай прозы», прымеркаваны да 85-годдзя з дня нараджэння Казько Віктара Апанасавіча.
Biктap Aпaнacaвiч Kaзькo нapaдзiўcя 23 кpacaвiкa 1940 гoдa ў г. Kaлiнкaвiчы Гoмeльcкaй вoблacцi. Пpaзaiк, члeн Caюзa пicьмeннiкaў Бeлapyci з 1973 г. Пiшa нa бeлapycкaй i pycкaй мoвax.
Спачатку ўдзельнікі пазнаёміліся з біяграфіяй і творчым шляхам Казько Віктара Апанасавіча.
Для прысутных былі прадстаўлены такія аповесці і апавяданні як: «Выратуй і памілуй нас», «Чорны бусел», «Сенакос у канцы красавіка», «Цвіце на Палессі груша», «Нахаў…» і інш. Падробна запыніліся на аповесці «Суд у Слабадзе» прысвечанай тэме апаленнага вайной маленства. Аўтар паказаў вайну, убачаную вачыма дзіцяці.
Значную ўвагу Віктар Казько аддае экалагічным праблемам: выступае не толькі за чысціню прыроды, але і за чысціню чалавечых адносін, мар, ідэалаў. Гібель прыроды, варварскія адносіны да яе знішчаюць нешта чалавечае ў самім чалавеку. На тэму экалогіі былі напісаны аповесці «Цвіце на Палессі груша» і «Неруш».
Яго творы былі экранізаваны на кінастудыі «Беларусьфільм» - «Паводка», «Сад», «Судны дзень» і перакладаліся на іншыя мовы.