9 мая 2025 года споўніцца 80 гадоў з таго моманту, як скончылася Вялікая Айчынная вайна, адна з самых страшных і разбуральных у гісторыі чалавецтва. Гэты дзень стаў сімвалам подзвігу, мужнасці і стойкасці савецкага народа, які здолеў выстаяць у неймаверна цяжкіх умовах і атрымаць Перамогу!

Для нас Вялікая Айчынная вайна – частка гісторыі нашай вялікай краіны, нашай неабсяжнай Радзімы. Што мы з вамі ведаем пра тую далёкую вайну, пра тую доўгачаканую перамогу, пра тых вялікіх і мужных людзей, якія яе набліжалі?

Прапануем вам прыняць удзел у віктарыне «Наш край у гады Вялікай Айчыннай вайны» і ацаніць свае веды па гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.