З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы 21 лютага ў філіяле “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” бібліятэкар і наведвальнікі з задавальненнем прынялі ўдзел у акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску». Гэта дало выдатную магчымасць на працягу дня чуць мілагучную родную мову. Прайшла і літаратурна-пазнавальная гадзіна “Родная мова, роднае слова – народу майму аснова”.
Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці, прыняўшы ўдзел у гульні, дзе паказалі добрыя веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі, рэбусы, складалі пасловіцы. Дзеці паспаборнічалі ў конкурсе скарагаворак, падбіралі розным прадметам беларускія назвы.
Кожны зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа.
Гэты дзень, безумоўна, нікога не пакінуў абыякавым.