З беларускай мовай непарыўна звязаны лёс Беларусі, яе эпахальныя дасягненні, імклівы гістарычны рост і росквіт. Мова - выразнік нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Захаванне роднай мовы, а разам з ёй і культуры, гісторыі, традыцый - вельмі важная задача сучаснасці.

21 лютага ў філіял “Субацкая сельская бібліятэка” зазірнулі хлопчыкі і дзяўчынкі на гульнёва-пазнавальную праграму “Адкрываю, як свет нанова, беларускае роднае слова”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы.

У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з беларускімі прыказкамі, прымаўкамі і прыметамі. Даведаліся, што гэтыя кароткія моўныя выразы ўзбагачаюць нашу мову, робяць яе яснай і паэтычнай. Юныя госці з задавальненнем чыталі ўслых вершы беларускіх пісьменнікаў, адгадвалі загадкі, успаміналі любімыя беларускія словы.

Кожнага з удзельнікаў аб'ядноўвала любоў да роднай мовы і павага адно да аднаго.