2 ліпеня ў філіяле “Мацвееўская сельская бібліятэка”, адбылася вандроўка ў мінулае “Я гэтую зямлю Радзімай клічу”.

Прысутныя наведалі гістарычную старонку “Загадкавая мінуўшчына”, дзе пазнаеміліся з легендамі, якія дапамаглі заглянуць у наша мінулае і старонку “Беларусь сінявокая” – рэкі і азеры. Старонка “Зоркі Беларусі” прайшла ў выглядзе віктарыны, дзе ўзгадалі празаікаў, музыкаў, вучоных, а таксама прадстаўнікоў іншых прафесій.