Напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у філіяле “Субацкая сельская бібліятэка» прайшла акцыя «Вера мая, сумленне маё, песня мая – Беларусь».

3 ліпеня – гэта сімвал суверэнітэту нашай краіны і адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, гэта свята гонару і нязгаснай славы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, міру, стабільнасці і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні ўсіх грамадзян нашай дзяржавы.

У акцыі прынялі ўдзел юныя  жыхары аграгарадка Субачы. Дзеці даведаліся пра гісторыю і традыцыі свята, пагаварылі пра дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. Адмысловая ўвага была нададзена тэме Вялікай Айчыннай вайны, абароне роднай зямлі і вызваленню яе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Таксама бібліятэкар прапанавала адказаць на пытанні віктарыны "Твая Радзіма – Беларусь".