Трэба любіць, ведаць і
шанаваць мову свайго народа
І ўмець дасканала валодаць ёю.
Я.Колас
21 лютага – Міжнародны дзень роднай мовы, менавіта з гэтай нагоды ў філіяле “Гнезнаўская сельская бібліятэка” для вучняў малодшых класаў прайшло гучнае чытанне “З любоўю кожны радок”. Маленькім чытачам бібліятэкар прапанавала казкі, вершы, апавяданні на роднай мове. Юныя чытачы атрымалі магчымасць гучна пачытаць літаратурныя творы сучасных беларускіх аўтараў на роднай мове.