18 лютага ў філіяле “Рупейкаўская сельская бібліятэка” у атмасферы добразычлівасці прайшло гучнае чытанне “Свет легенд і паданняў”, з мэтай нагадаць падрастаючаму пакаленню, што беларускаму народу ёсць чым ганарыцца. 

Бібліятэкар расказала аб каштоўнасці роднай мовы, яе гісторыі і багатай культуры.

Легенды і паданні складаюць адну з важнейшых частак беларускага народнага эпасу. У іх адлюстроўваецца светапогляд нашых далёкіх продкаў, іх уяўленні аб прыродзе, чалавеку, аб яго працоўнай дзейнасці. Пасля прачытаных легенд і паданняў дзеці на пялёстках рамонка напісалі спадабаўшыяся словы: крыўдна, доўга, спрачаемся…і інш. Затым, каб яшчэ больш даведацца беларускіх слоў, школьнікі з дапамогай руска-беларускіх слоўнікаў падабралі словы, звязаныя з адзеннем чалавека.