Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і якую павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.
17 лютага бібліятэкар філіяла “Мацвеўская сельская бібліятэка” наведала ДУА «Мацвееўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”. Для выхаванцаў дзіцячага садка была праведзена літаратурная гульня “Ад матчыных казак”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.
21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. З гэтай нагоды ў філіяле «Шылавіцкая сельская бібліятэка” прайшоў урок роднай мовы “Браму скарбаў сваіх адчыняем ”, на які былі запрошаны вучні 7 класа ДУА «Шылывіцкая сярэдняя школа”.