Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Мова – наша спадчына, якую мы атрымліваем ад бацькоў і якую павінны перадаць наступным пакаленням. Хто хоць раз пачуў беларускую мову, не забудзе яе мяккасці і мілагучнасці, плаўнасці і напеўнасці, сціплай прыгажосці і самабытнасці.
Выхаванне любові і павагі да роднай мовы, падтрыманне цікавасці да яе вывучэння, папаўненне слоўнікавага запасу – асноўныя мэты моўнага цюнінга “Размаўляй са мной па-беларуску”, які прайшоў 22 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №46” для вучняў 4 “Ж” класа СШ№7. А разнастайныя заданні і конкурсы (“Пралеска”, “Крылатая паштоўка”, “Школьны дыктант”, “Злучы правільна” і інш.) садзейнічалі развіццю інтэлектуальных магчымасцей і творчых здольнасцей вучняў.
На працягу мерапрыемства, прысвечанаму Міжнароднаму дню роднай мовы, панавала атмасфера зацікаўленасці і добразычлівасці.