Першыя вераснёўскія дні на Беларусі напоўнены надзвычай прамяністай духоўнасцю. 1 верасня адзначаецца Дзень ведаў, а ў першую нядзелю верасня – свята ў гонар кнігі, друкаванага слова, роднай мовы – Дзень беларускага пісьменства.

3 верасня ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная вандроўка, прысвечаная Дню беларускага пісьменства, пад назвай “Жыве ў вяках беларускае слова”.

Традыцыйна кожную першую нядзелю верасня ў Беларусі адзначаюць Дзень беларускага пісьменства - адна з значных падзей нашай краіны і сапраўднае свята роднага слова.