3 верасня ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” прайшла літаратурная вандроўка, прысвечаная Дню беларускага пісьменства, пад назвай “Жыве ў вяках беларускае слова”.
Дзень беларускага пісьменства – адно з самых яркіх культурных святаў. У гэты дзень беларусы аддаюць даніну павагі нашым продкам, якія ўнеслі лепту ў гісторыю развіцця айчыннай культуры: пісьменства і друку.
Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй як самога свята, так і гісторыяй беларускага пісьменства ад вытокаў да нашых дзён. Успомнілі выдатных прадстаўнікоў нашай краіны, іх творчасць, значэнне дзейнасці не толькі для Беларусі, але і для ўсяго свету. Удзельнікам мерапрыемства прыйшлася да спадобы вандроўка з прыпынкамі, на якіх іх чакалі розныя тэматычныя віктарыны.
Да гэтага мерапрыемства была падрыхтавана тэматычная выстава "Дзень беларускага пісьменства!”. Па прадстаўленых матэрыялах можна было даведацца шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця беларускага пісьменства, кнігадрукавання, пра выдатных беларускіх асветнікаў.