Першыя вераснёўскія дні на Беларусі напоўнены надзвычай прамяністай духоўнасцю. 1 верасня адзначаецца Дзень ведаў, а ў першую нядзелю верасня – свята ў гонар кнігі, друкаванага слова, роднай мовы – Дзень беларускага пісьменства.

З гэтай нагоды 3 верасня бібліятэкар філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” запрасіла чытачоў на слайд-замалёўку “Напісанае застанецца”.

З дапамогай прэзентацыі “Асветнікі зямлі беларускай” удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з гісторыяй кнігадрукавання ў Беларусі. З задавальненнем адгадалі загадкі па тэме сустрэчы, склалі “рассыпаныя” прыказкі пра кнігу і веды. Скарысталі магчымасць падзяліцца ўражаннямі аб прачытаных кнігах беларускіх аўтараў.

Мерапрыемства прайшло цікава і змястоўна.