29 жніўня ў гарадскім пасёлку Краснасельскі прайшлі “Дажынкі – 2026”. Гэтае свята сімвалізуе глыбокую павагу да руплівай працы сяльчан, якія прымнажаюць багацці роднай зямлі.

Праграма свята ўключала ў сябе разнастайныя ўрачыстыя і забаўляльныя мерапрыемствы.

Супрацоўнікі Ваўкавыскай раённай бібліятэкі прадставілі кніжны падворак з тэматычнай выставай “Новыя традыцыі ў кнігах”.

Наведаўшы бібліятэчнае падвор'е, кожны мог пагартаць упадабаную кнігу з кніжнай тэматычнай экспазіцыі.

Госці свята з энтузіязмам удзельнічалі ў бібліятэчных інтэрактывах “Колькі гарбузоў ты бачыш?”, “Крыжыкі-нулікі” і “Знайдзі мяшок збожжа”.

Таксама папулярнасцю сярод юных наведвальнікаў карысталіся гульнявыя кубікі, роставая размалёўка і аквагрым.