18 ліпеня ў філіяле «Субацкая сельская бібліятэка» адбылася літаратурная гасцёўня «Радкі, напісаныя сэрцам», прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння паэткі Людмілы Антонаўны Кебіч.

Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццём і творчасцю знакамітай зямлячкі. Краснасельск – малая радзіма паэткі. Людміла Антонаўна Кебіч з’яўляецца аўтарам 28 кніг, 10 з іх – для дзяцей. Яе творы прасякнуты любоўю да роднага краю і простымі, зразумелымі кожнаму вобразамі. Асаблівую ўвагу надалі зборніку «На прасторах любай Беларусі». Удзельніца сустрэчы Кацярына выразна прачытала верш «Краснасельскія кар’еры».
Працягам мерапрыемства сталі займальныя віктарыны, якія падрыхтавала бібліятэкар, – «Падарожжа ў загадкі-блытанкі» і «Забаўляльна-пазнавальныя загадкі». Дзеці ахвотна разгадвалі хітрамудрыя заданні, паказалі сваю кемлівасць і атрымалі шмат пазітыўных эмоцый.
