10 ліпеня “Войткавіцкая сельская бібліятэка” запрасіла сваіх наведвальнікаў на ўрок краязнаўства “Дарагі з дзяцінства, сэрцу любы край”. Мэтай мерапрыемства стала выклікаць цікавасць да гісторыі роднага краю, пазнання культурных традыцый, а таксама сфарміраваць пачуццё патрыязму і гонару за сваю гісторыю і традыцыі.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з гісторыяй Ваўкавыска. Разам успомнілі землякоў, у гонар якіх названы вуліцы роднага гораду. Цікавасць выклікалі старыя фотаздымкі, на якіх удзельнікі пазнавалі свае любімыя месцы, вуліцы і пабудовы.

Падчас мерапрыемства таксама ўспомнілі цікавыя легенды пра ўзнікненне горада і аб шляхецкіх маёнтках Ваўкавышчыны, разам “падарожнічалі” ў музей ім. П.І.Баграціёна і на Швецкую гару.

Напрыканцы адбыўся прагляд відэароліка пра горад Ваўкавыск.