У ліпені таленавітая паэтка, празаік, перакладчык, а ў мінулым музычны педагог, старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі – Людміла Антонаўна Кебіч будзе адзначать 75-годдзе. З гэтай нагоды 20 чэрвеня чытачы філіяла “Вярэйкаўская сельская бібліятэка” былі запрошаны на гадзіну паэзіі “Жыццё натхняе на вершы і мары …”, дзе змаглі дакрануцца да дзіўнага свету паэзіі і прозы нашай знакамітай зямлячкі.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з жыццёвым і творчым шляхам Людмілы Антонаўны, з дапамогай відэароліка наведалі прэзентацыю кнігі паэткі “Бэзавы дом”.
У выканані ўдзельнікаў сустрэчы гучалі вершы пісьменніцы-юбіляра, у запісу праслухалі песні на словы паэткі.
Фінальным акордам гадзіны паэзіі стаў бібліяграфічны агляд літаратуры Людмілы Кебіч з фонда бібліятэкі.
