20 чэрвеня ў філіяле “Бібліятэка – цэнтр нацыянальнай культуры аг. Юбілейны” адбылася літаратурная гадзіна “Беларускае народнае жыллё” для ўдзельнікаў клуба па інтарэсам “Спадчына”.

Хто мы? Адкуль мы? Кожны самасвядомы чалавек не аднойчы задаваў сабе такія пытанні. Сапраўды, мы павінны з вамі ведаць свае карані, ведаць чым і як жылі нашы продкі.
Удзельнікі клуба адгадвалі загадкі пра розныя прылады працы, гаспадарчыя рэчы, пра ўсё тое, што звязана з нашай спадчынай. Некаторыя адказы на загадкі знаходзілі ў этнаграфічным кутку “Дакраніся да вытокаў”.
Напрыканцы літаратурнай гадзіны ўдзельнікі клуба праглядзелі кнігі, што былі прадстаўлены на тэматычнай выставе.
