16 чэрвеня ў філіяле “Субацкая сельская бібліятэка” адбылася краязнаўчая гадзіна “Беларускія традыцыі ў жаночых руках”.

Якія стравы рыхтавалі нашы продкі? Як яны называліся? У якіх абрадах іх ужывалі беларусы? Якія існавалі правілы паводзін за сталом? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі ўдзельнікі краязнаўчай гадзіны.

Таксама падлеткі пазнаёміліся са шматлікімі рэцэптамі страў з бульбы, якія захаваліся да нашых часоў і ўспомнілі, што з бульбы гатуюць у іх сем’ях.