13 мая вучні 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №7 імя А.І. Барычэўскага г.Ваўкавыска” разам з супрацоўнікамі філіяла “Гарадская бібліятэка №46” здзейснілі гісторыка-патрыятычны ваяж “Сімвалы Беларусі – вехі гісторыі”. Мэта мерапрыемства – фарміраванне ў навучэнцаў разумення значнасці дзяржаўных сімвалаў, выхаванне павагі да сваёй Радзімы.

Вядучыя адзначылі, што сцяг, з яго яркімі колерамі расказвае аповесць аб мінулым, сучаснасці і будучыні беларускага народа. Герб жа, у сваёй лаканічнай форме ўвасабляе ўсю разнастайнасць і суверэнітэт беларускай дзяржавы. Гімн, прасякнуты ўрачыстымі мелодыямі і праніклівымі словамі, гучыць як магутнае пасланне гонару за сваю Радзіму.
Матэрыялы тэматычнай кніжнай выставы і слайд-прэзентацыя спрыялі лепшаму засваенню інфармацыі.
