Для супрацоўнікаў ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” 16 красавіка была арганізавана школа інавацыйнай творчасці “Бібліятэка – тэрыторыя чытання і арганізацыі вольнага часу дзяцей і падлеткаў”.

Дырэктар Ланіна Л.М. адкрыла работу школы інавацыйнай творчасці.

Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цярэшка А.І. расказала аб арганізацыі работы бібліятэк у летні перыяд, агучыла новыя ідэі для летняга чытання.

Агляд сацыяльна значных выданняў для дзяцей і падлеткаў зрабіла Гібінская С.В., бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

Загадчык філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” Мядзведзева Т.М. падзялілася вопытам работы з дзецьмі і падлеткамі.

Пра стварэнне і выкарыстанне QR-кодаў, як эфектыўнага спосабу прадастаўлення дадатковай інфармацыі для чытачоў, падрабязна расказала Раманоўская К.А., бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці.