26 лютага члены клуба "Юны эрудыт" філіяла "Вярэйкаўская сельская бібліятэка" ўдзелам у экалагічным эрудыт-круізе "Сто старонак пра звяроў і птушак" адзначылі 70-годдзе Уладзіміра Ягоўдзіка.

На станцыі "Давайце пазнаёмімся" бібліятэкар расказала дзецям цікавыя факты з біяграфіі пісьменніка-юбіляра, на "Кніжнай" удзельнікі мерапрыемства, разгледзеўшы кнігі Уладзіміра Ягоўдзіка, зрабілі выснову, што галоўнай тэмай твораў з'яўляюцца жывёлы, праслухалі і абмеркавалі ўрывак з апавядання "Вожык".

На станцыі «Загадкавая» члены клуба паказалі сваю эрудыцыю ў адгадванні загадак па тэме сустрэчы, а вось на «Тэатральнай» прадэманстравалі сваё ўменне ў мастацтве пантамімы, затым актыўна ўключыліся ў разгадванне крыжаванкі «Птушкі», прапанаванай бібліятэкарам і зрабілі птушачак з паперы ў тэхніцы арыгамі, з задавальненнем склалі пазлы з выявамі жывёл.

Фінальным акордам экалагічнага эрудыт-круізу стаў прагляд і абмеркаванне мультфільма "Апельсін".

Члены клуба з задавальненнем узялі кнігі пісьменніка-юбіляра для чытання дома.