Гродзенская зямля падарыла свету шмат знакамітых і таленавітых людзей. Да іх ліку можна аднесці і самабытнага дзіцячага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка, дзень нараджэння якога прыходзіцца на 14 лютага. Сёлета Уладзімір Іванавіч адзначыў свой 70-гадовы юбілей.
З нагоды гэтай даты ў філіял “Гарадская бібліятэка №46” на лясныя таямніцы “Край цудаў, казак і буслоў” завіталі ўдзельнікі пазнавальна-эстэтычнага клуба “Калейдаскоп”.

Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з разнастайнай тэматыка-жанравай творчасцю пісьменніка. У майстра слова аднолькава выдатна атрымліваюцца апавяданні пра розных жывёл і птушак і апрацоўка легенд і паданняў пра іх; своеасаблівая інтэрпрэтацыя народных казак і ўласныя казкі; а таксама творы на гістарычную тэматыку. Свой расказ бібліятэкар дапоўніла паказам кніг з тэматычнай выставы і зачытваннем цікавых урыўкаў з выбраных твораў. Убачылі дзеці і змястоўную прэзентацыю, створаную па кнізе Уладзіміра Ягоўдзіка “Сем цудаў Беларусі”.
У канцы мерапрыемства ўдзельнікаў клуба чакала гульнёвая праграма з цікавымі пытаннямі і конкурсамі: “Дзяжурная літара”, “Знайдзі памылку ў назве твора”, “Пытанні для выдатнікаў” і інш.
