Да Міжнароднага дня роднай мовы ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” 22 лютага прайшла гульня-конкурс “Пагуляем у роднае слова”.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі пачулі і адчулі прыгажосць і мілагучнасць беларускага слова. Бібліятэкар расказала аб важным значэнні мовы ў жыцці чалавека, а асабліва роднай мовы. Прапанавала прыняць удзел у конкурсах: “Пазнай твор па яго пачатку”, “Старонкі мінулага і сучаснага”, “Крылатая паштоўка” і інш.
Прагучала шмат беларускамоўных прыказак, прымавак, загадак, у якіх адлюстроўваецца старадаўняя мудрасць і душа беларускага народа.
