14 лютага 2026 года спаўняецца 70 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка Уладзіміра Іванавіча Ягоўдзіка.

13 лютага ў рамках агульнанацыянальнага праекта "Кожная пятніца – роднае, сваё" і да 70-годдзя беларускага пісьменніка Уладзіміра Ягоўдзіка, бібліятэкар філіяла "Шылавіцкая сельская бібліятэка" падрыхтавала для дзяцей 2 класа ДУА “Шылавіцкая СШ” кнігападарожжа  “Падарожжа з Ягоўдзікам”.

Бібліятэкар расказала дзецям пра жыццё і творчасць пісьменніка, пазнаёміла з яго выдатнымі творамі пра родную прыроду, пра гістарычнае мінулае Беларусі, здзейсніўшы падарожжа па кнігах “На далонях вечнасці”, “Свята летаўца”, “Лясныя таямніцы”, “Птушкі побач з намі”, “Па слядах ваўка”, “Нацыянальныя паркі і запаведнікі Беларусі”, “Сіні калодзеж”, “Год – карагод”. Вучні даведаліся пра тое, якія кветкі, ягады, грыбы растуць у Беларусі, пра птушак і жывёл, якія жывуць у нашых краях. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні экалагічнай гульні-віктарыны "Жывёлы роднага краю", адгадвалі загадкі і збіралі прыказкі аб зімовых месяцах.

У канцы мерапрыемства юныя чытачы ўзялі творы пісьменніка, якія спадабаліся, пачытаць дадому.