30 студзеня ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” прайшло відэазнаёмства “Чалавек вялікага таленту”, прысвечанае 105-годдзю з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна.

У час мерапрыемства была нададзена ўвага апісанню асабістага жыцця пісьменніка, значнае месца адведзена яго творчай спадчыне. Яркія моманты біяграфіі былі адлюстраваны ў электроннай прэзентацыі “Жыццёвы і творчы шлях І. Шамякіна”.
Удзельнікі расказалі пра свае любімыя раманы пісьменніка, адзначылі тое, што не толькі кнігі, але і мастацкія фільмы, знятыя па творах Шамякіна, любяць глядзець з задавальненнем.
Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар параіла ўдзельнікам кнігі і ўпэўніла прысутных, што творчасць Івана Шамякіна не страціла сваёй актуальнасці і ў цяперашні час.
