30 студзеня 2026 года спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка і лаўрэата шматлікіх прэмій Івана Пятровіча Шамякіна.

У рамках агульнанацыянальнага праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё» і знакамітай датай бібліятэкар філіяла «Войткавіцкая сельская бібліятэка» правяла літаратурны вечар “Iван Шамякiн. Талент, непадуладны часу”, прымеркаваны да дня нараджэння беларускага пісьменніка.

Прысутныя пазнаёміліся з жыццём і багатай творчай спадчынай народнага пісьменніка Беларусі. Асаблівая ўвага была нададзена ваеннаму перыяду ў лёсе пісьменніка, таму ў цэнтры абмеркавання апынулася знакамітая пенталогія “Трывожнае шчасце”, а таксама раманы “Сэрца на далоні” і “Глыбокая плынь”. Удзельнікі даведаліся, што Іван Шамякін быў не толькі пісьменнікам, але і грамадскім дзеячам. Яго заслугі адзначаны шматлікімі ўзнагародамі.

Сустрэча атрымалася асабліва цёплай і насычанай.