“Дзень народнага адзінства” – самае маладое дзяржаўнае свята ў Беларусі. Гэта свята патрыятызму, сімвал аб'яднання беларускага народа, яго незалежнасці і непахіснасці гістарычнай памяці.

13 верасня ў філіяле “Войткавіцкая сельскай бібліятэка” прайшоў конкурс малюнкаў “Разам весялей”.  Мэтай гэтага конкурсу было раскрыццё творчага патэнцыялу дзяцей, выхаванне любові да роднага краю і сваёй краіны.

Падчас мерапрыемства ўдзельнікі даведаліся пра гісторыю паходжання дзяржаўнага свята і чаму менавіта 17 верасня стаў Днём народнага адзінства. Папрацавалі з гістарычнай картай, прааналізавалі, як змянілася тэрыторыя нашай краіны 17 верасня 1939 г.

Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар звярнула ўвагу прысутных на выданні тэматычнай выставы “У сям’і адзінай”, якія дапамогуць атрымаць новыя веды пра Беларусь і яе гісторыю.

Выбраць пераможцаў конкурсу было няпроста, бо кожны малюнак па-свойму ўнікальны і перадае цяпло дзіцячых сэрцаў.