Да 125-годдзя з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі 19 ліпеня ў філіяле “Ізабелінская сельская бібліятэка” прайшла гульня-падарожжа “Уладзімір Дубоўка – казачнік”.

Удзельнікі клуба “Чароўная карусель” адправіліся ў займальнае падарожжа па твочасці і жыцці Уладзіміра Дубоўкі. Затым дзеці вызначалі казачных герояў і весела ўдзельнічалі ў літаратурнай віктарыне, дзе па ўрыўках успаміналі назвы вядомых твораў пісьменніка. Мерапрыемства атрымалася цікавым і пазнавальным.