24 чэрвеня адзначаецца значная літаратурная падзея – 125-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай прозы, літаратурнага крытыка і драматурга Кузьмы Чорнага. Да гэтай даты ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” прайшло відэазнаёмства “Талент чалавечнасці і дабрыні”.
Бібліятэкар пазнаёміла з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка. Мерапрыемства суправаджалася тэматычнай прэзентацыяй, у якой можна было ўбачыць фотаздымкі пісьменніка і яго кнігі. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю слухалі, задавалі пытанні, дзяліліся сваімі ўражаннямі.