23 красавіка ў філіяле “Бібліятэка – цэнтр нацыянальнай культуры аг. Юбілейны” адбылася гутарка-знаёмства “Жыхары славянскага каляндара” з удзельнікамі клуба па інтарэсам “Спадчына”.

Задоўга да ўзнікнення ўсходніх каляндароў у славян быў свой каляндар, заснаваны на адзінстве чалавека і прыроды. У залежнасці ад розных знакавых падзей каляндар гэты быў прысвечаны той ці іншай жывёле. Усяго існавала 16 цыклаў славянскага каляндара. Адзін з цыклаў праходзіць пад знакам павука. Нашы продкі ўспрымалі павука як працалюбівую, мудрую і надзеленую лекавымі якасцямі істоту.

Удзельнікі клуба даведаліся пра народныя прыкметы і павер’і, звязаныя з гэтай істотай. Разгледзілі, як робіцца і дзе павінен знаходзіцца “саламяны павук”, для чаго яго рабілі і вешалі ў “чырвоны кут”.

Таксама ўдзельнікі пазнаёміліся з павукамі, якіх можна знайсці ў беларускай прыродзе.