Для супрацоўнікаў ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” была арганізавана школа прафесійнага майстэрства “Выкарыстанне інфармацыйна-бібліяграфічных рэсурсаў у дзейнасці бібліятэк”.
Дырэктар Ланіна Л.М. адкрыла работу школы прафесійнага майстэрства.
Загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цярэшка А.І. азнаёміла з метадычнымі парадамі “Салют Победы не померкнет” у дапамогу арганізацыі работы бібліятэк да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Метадыст аддзела маркетынга і сацыякультурнай дзейнасці Кароль І.В. зрабіла агляд дакументальна-біяграфічнага выдання “Наш Президент” і навукова-даведачнага картаграфічнага выдання “Нацыянальны атлас Беларусі”.
Бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Раманчык Л.А. падрабязна расказала пра інфармацыйна-пошукавую сістэму – электронны каталог і сайт бібліятэкі, як інфармацыйны рэсурс.
На практычнай частцы, бібліятэкары філіялаў займаліся пошукам інфармацыйных матэрыялаў у сетцы Інтэрнэт па вядомым асобам сваёй зоны абслугоўвання і людзях, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё нашай мясцовасці або ветэранах Вялікай Айчыннай вайны.