Пагавары са мной на мове,
На нашай роднай, не чужой.
Адчуеш ты
у кожным слове
Душа яднаецца з душой
”.

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. У сувязі з гэтым у філіяле «Субацкая сельская бібліятэка» для вучняў старэйшых класаў была арганізавана экскурс-гутарка “Жыве ў вяках беларуская мова”.

Спачатку ўдзельнікі мерапрыемства з задавальненем паслухалі вершы на беларускай мове ў выкананні сваіх аднакласнікаў. Потым пазнаёміліся з лепшымі творамі класікаў і сучасных аўтараў беларускай літатратуры, успомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, загадкі і жарты. Усе ўдзельнікі праявілі свае веды, кемлівасць і знаходлівасць і даказалі, што ведаюць і любяць сваю родную мову. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з кнiжнай выставай “Роднай мовы гук чароўны”.