21 лютага – Мiжнародны дзень роднай мовы. 19 лютага ў фiлiял “Шылавіцкая сельская бібліятэка” былі запрошаны вучні 1-2 класаў на ўрок беларусазнаўства “Цудоўны скарб – беларуская мова”.
Бібліятэкар нагадала дзецям, што кожны чалавек павінен ведаць і шанаваць сваю мову, на якой размаўлялі продкі, падкрэсліла ролю мовы для свайго народа, расказала гicторыю ўзнікнення Мiжнароднага дня роднай мовы.
Дзеці пазнаёміліся з вясёлымі вершамі, казкамі, лічылкамі беларускіх пісьменнікаў У.Мазго, В.Лукшы, А.Жыгунова, А.Вольскага, У.Мацвеенкі, А.Зэкава і інш.
З вялікай ахвотай дзеці разгадвалі загадкі, паказалі свае веды ў конкурсах “Размінка”, “Загадкі”, “Рассыпаныя прыказкі”, “Нечаканыя пераўтварэнні”, “Перакладчык”, “Скончыце сказы”, “Пытанні-жарты”, актыўна адказвалі на пытанні віктарыны “Лепшы знаўца казак”.
Дзеці гулялі ў народныя гульні «Ручаёк», «Вілюшкі», «Выганка».
Прысутныя пераканаліся ў тым, што кожны чалавек павінен шанаваць сваю мову, традыцыі і культуру.