Да 60-годдзя аповесці Васіля Быкава “Альпійская балада”.
Чацверты выпуск віртуальнага праекта “Пад зоркай юбіляра” прысвечаны аповесці Васіля Быкава “Альпійская балада”.
У 2024 годзе спаўняецца 60 гадоў з часу першага выдання аповесці. Твор быў задуманы як гераічная балада пра цану чалавечай адвагі, пра сапраўдную моц кахання, якое па-за часам і па-за прасторай.
“Альпійская балада” – гэта аповесць пра тры дні жыцця беларуса Івана і італьянкі Джуліі, пра тры кароткія дні ў Альпах, якія змясцілі ў сабе цэлую вечнасць. Пра тры дні, якія падарылі былым вязням канцлагера бязмежнае каханне і надзею на выратаванне.