Каляды – вялікае хрысціянскае свята, з ім звязана нямала звычаяў. На каляды заўсёды ўпрыгожвалі ёлку. На яе верхавіну прымацоўвалі зорку – знак Віфлеемскай зоркі, пад якой быў народжаны Ісус Хрыстос.

Гэта  светлае, усімі любімае свята цікава прайшло і ў нашай бібліятэцы. 10 студзеня настаяцель храма Святога Архангела Міхаіла і  выхаванцы нядзельнай школы запрасілі ўсіх вернікаў на святочную праграму “Христос рождается  - славите!”

Бібліятэкар падрыхтавала тэатралізаванае прадстаўленне, каб падарыць аднавяскоўцам святочны настрой. Дзеці ў вобразах вешчуноў, пастухоў і анёлаў віншавалі ўсіх прыхажан са святам Божага нараджэння. Яны спявалі калядкі, чыталі вершы і паказвалі інсцэніроўку на біблейскі сюжэт, які адбыўся  ў тую далёкую ноч.