Цудоўныя забытыя паданні, казкі, розныя забаўлянкі, народныя гульні, прыказкі, прымаўкі, загадкі, вельмі прыгожыя народныя песні і танцы. Усё гэта – невычэрпны скарб народнай духоўнай спадчыны. Ведаць сваю спадчыну павінен кожны чалавек. Без мінулага не будзе і будучыні.

20 снежня  ў філіяле “Бібліятэка – цэнтр нацыянальнай культуры аг. Юбілейны” для ўдзельнікаў клуба па інтарэсам “Спадчына” адбыўся бібліякалаж  “Наша спадчына”.

Удзельнікі чыталі забаўлянкі, вымаўлялі скарагаворкі, адгадвалі загадкі, слухалі прыказкі і прымаўкі. Праглядзелі тэматычныя кнігі на выставе “Дакраніся да вытокаў”.