14 снежня ў філіяле “Воўпаўская сельская бібліятэка” прашла гадзіна чытання “Таямнічы свет дзяцінства”, прымеркаваная да Дня нараджэння беларускай паэтэсы Ніны Галіноўскай.

Бібліятэкар расказала, пра жыццёвы шлях паэтэсы. Аб тым, што ў дзяцінстве яна прайшла праз жахі вайны, і тая памяць найшла сваё адлюстраванне ў творах пісьменніцы. І аб тым, што свае жыццё яна прысвяціла выхаванню дзяцей, а беларуская дзіцячая літаратура атрымала мудрага і таленавітага аўтара.

А вершы Ніны Васільеўны, такія яскравыя і запамінальныя, знайшлі шчыры водгук у дзіцячых сэрцах.