Цячэ рака часу і шмат вады яна знесла. Прайшоў 81 год з дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, але і зараз зямля час ад часу агаляе свае раны. Незлічонымі матэрыяльнымі стратамі, неймавернымі людскімі пакутамі, тысячамі заўчасна абарваных чалавечых жыццяў, палаючымі гарадамі і вёскамі ўвайшла ў нашу гісторыю Вялікая Айчынная вайна.

27 лістапада удзельнікі літаратурна-краязнаўчага клуба “Чароўная карусель” разам з бібліятэкарам здзейснілі гісторыка-краязнаўчы экскурс “Нашы землякі на франтах Вялікай Айчыннай вайны”.

У ходзе мерапрыемства вучні атрымалі шмат цікавай і змястоўнай інфармацыі аб тым, якой дарагой цаной была заваявана Вялікая Перамога. Пазнаёміліся з землякамі, якія абаранялі вёску Ізабелін ад фашысцкіх захопнікаў. Дзеці разважалі аб тым, якімі цяжкімі і трагічнымі былі дні вайны для Ізабеліна. Гаварылі пра гераізм воінаў, дарослых і дзяцей.

Напрыканцы мерапрыемства вучні прыйшлі да высновы, что сёння наш абавязак – помніць імёны тых, хто самааддана змагаўся з ненавісным ворагам.