26 лістапада спаўняецца 95 гадоў з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча.

У гонар гэтай падзеі 23 лістапада ў філіале “Воўпаўская сельская бібліятэка”  прайшоў літаратурны партрэт “Уладзімір Караткевіч. Быў. Ёсць. Буду”. Бібліятэкар расказала пра асноўныя вехі жыцця і творчасці пісьменніка, пра тое, як ён пачаў пісаць вершы.

Знаёмячыся з яго  шматграннаю творчасцю, прыгадалі яго зборнікі паэзіі  “Быў. Ёсць. Буду”, “На Беларусі Бог жыве”,  раманы  “Каласы пад сярпом тваім”, “Хрыстос прызямліся ў Гародні”, “Чорны замак Альшанскі”,  аповесці і апавяданні “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Чазенія” і інш.

Яго жыццё – гэта ўзор служэння радзіме, народу, мове. Ён – гонар і сумленне беларускай нацыі. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў геніяльны пісьменнік, заключаецца ў тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.

Не адно пакаленне беларусаў зачытваецца раманамі Уладзіміра Караткевіча.