Для супрацоўнікаў ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” 14 лістапада быў арганізаваны дзень прафесійных ведаў “Бібліятэчны навігатар: у дапамогу планаванню работы бібліятэкі на 2026 год”.

Дырэктар Ланіна Ларыса Мікалаеўна адкрыла пасяджэнне і асветліла станоўчыя напрацоўкі, недахопы ў працы бібліятэкараў і планы на перспектыву. Агучыла пытанні інтэграцыі школьных і публічных бібліятэк.
Загадчык аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Кішкун Таццяна Аляксандраўна закранула пытанні па ўліку і захаванасці бібліятэчнага фонду.
З прыярытэтнымі накірункамі планавання работы на 2026 год і пытаннямі падрыхтоўкі статыстычных справаздач за 2025 год азнаёміла калег загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цярэшка Алена Іванаўна.
Бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Шалястовіч Вольга Валер’еўна нагадала аб знамянальных і памятных датах 2026 года, зрабіла агляд календароў на наступны год.
