Для супрацоўнікаў ДУК “Ваўкавыская раённая бібліятэка” 5 снежня быў арганізаваны дзень прафесійных ведаў “Паспяховае планаванне – фактар эфектыўнай работы бібліятэкі”.

Дырэктар Ланіна Л.М. адкрыла пасяджэнне і асветліла станоўчыя напрацоўкі, недахопы ў працы бібліятэкараў і планы на перспектыву.

Намеснік дырэктара Лешчык Н.Г. падрабязна расказала аб арганізацыі работы бібліятэк ў перыяд выбарачнай кампаніі.

Загадчык аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Кішкун Т.А. закранула пытанні вядзення ўліковых форм бібліятэчнага фонду.   

З прыярытэтнымі накірункамі планавання работы на 2025 год і асноўнымі рэкамендацыямі па складанню гадавых планаў азнаёміла калег загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Цярэшка А.І.

Бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Шалястовіч В.В. нагадала аб знамянальных і памятных датах 2025 года, зрабіла агляд календароў на наступны год.