Падведзены вынікі раённага конкурсу па стварэнню тэатральнай лялькі “Кукольная история”, які праходзіў з 1 лютага па 31 мая 2024 года. На конкурс было прадстаўлена 16 работ.
Пасля галасавання журы конкурсу пераможцамі сталі:
– філіял “Шылавіцкая сельская бібліятэка” (бібліятэкар Данько М.С.) – Дыплом І ступені;
– Ваўкавыская раённая бібліятэка (загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Журава А.І.) – Дыплом ІІ ступені;
– філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” (загадчык філіяла Мядзведзева Т.М.) – Дыплом ІІІ ступені.
Віншуем пераможцаў!
Жадаем далейшых прафесійных і творчых поспехаў!