У сістэме атрыбутаў дзяржаўная сімволіка займае адно з найважнейшых месцаў, з'яўляецца ўвасабленнем нацыянальнай ідэі Беларускай дзяржавы. Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн – гэта гісторыя і будучыня нашай краіны, увасабленне ідэі нацыянальнай еднасці, важнейшыя атрыбуты суверэнітэту і незалежнасці Айчыны.
15 мая ў філіяле “Гарадская бібліятэка №46” для вучняў 7 “Б” класа СШ №7 прайшло інфарм-дасье “У сімвалах – гісторыя краіны”. Мерапрыемства было прымеркавана да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, які сёлета мы адзначылі 12 мая.
Падчас мерапрыемства абмяркоўвалася значэнне элементаў дзяржаўнай сімволікі, адлюстраванне іх у гістарычных, духоўных і маральных рысах нацыі, у асаблівасцях культуры і светапоглядзе беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця.
Увазе прысутных былі прадстаўлены кнігі, якія даюць адказы на пытанні аб гісторыі і сучаснасці Беларусі.
У заключэнні вучні разам з вядучымі выканалі галоўную ўрачыстую песню краіны – Дзяржаўны гімн.