Мова — гэта вялікі народны скарб. Яго нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. 21 лютага бібліятэкар філіяла “Мацвееўская сельская бібліятэка” правяла ўрок роднай мовы “Мова продкаў згаснуць не можа”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемтва былі запрошаны вучні 5 класа Мацвееўскай сярэдняй школы.
Бібліятэкар распавяла ўдзельнікам мерапрыемства аб вялікіх і славутых людзях зямлі беларускай, такіх як Францыск Скарына, Кірыл Тураўскі, Мікола Гусоўскі , аб пісьменніках і паэтах Беларусі: Я.Купала, Я.Колас, М.Багдановіч, В.Вітка.
У час мерапрыемства ўдзельнікі адгадвалі беларускія загадкі “Закончы прымаўку і прыказку” і “Перакладзі словы з рускай мовы на беларускую“; актыўна ўдзельнічалі ў віктарыне “Прыказкі роднага краю”. Пад канец мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з навінкамі дзіцячых кніг на беларускай мове.