21 лютага для вучняў Сярэдняй школы в.Ізабелін адбылася гульня–віктарына “Таямніцы беларускіх слоў”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
Мэтай правядзення мерапрыемства з’яўлялася абуджэнне цікавасці да беларускай мовы, выхаванне любові да беларускага слова, да гісторыі свайго народа.
Бібліятэкар стварыла для юных чытачоў сапраўднае падарожжа ў беларускую мову, правяла віктарыну. Падчас мерапрыемства дзеці перакладалі беларускія словы на рускую мову, удзельнічалі ў конкурсах “Словы – хітруны”, “Назаві адным словам”, “Выправі памылку”, ”Літаратурны марафон”. Да свята ў бібліятэцы была аформлена тэматычная кніжная выстава “Сэрцам роднага слова краніся”
Усім было цікава і весела!