21 лютага ў свеце адзначаецца дзень роднай мовы – свята, якое нагадвае кожнаму з нас, што без роднай мовы немагчыма адчуваць сябе паўнавартасным грамадзянінам, часткай свайго народа. У нашай краіне, якая існуе ва ўмовах двухмоў’я, гэта асабліва важна.
“Мову родную люблю я” – пад такім дэвізам для выхаванцаў дзіцячага садка №9 у філіяле “Гарадская бібліятэка №46” 21 лютага прайшоў моўны цюнінг “Мой скарб – беларуская мова”.
Вядучая пазнаёміла маленькіх наведвальнікаў з вядомымі беларускімі паэтамі, якія ўслаўлялі родную мову. Розныя заданні і конкурсы спрыялі павелічэнню ў дзяцей слоўнікавага запасу: “Перакладзі правільна”, “Каляровы настрой” і інш. На працягу сустрэчы дзеці спрабавалі падтрымліваць размову на беларускай мове.
У канцы мерапрыемства ўсе атрымалі сэрцайкі з прыгожымі словамі пра родную мову.