Беларуская мова – самая старажытная сярод славянскіх моў і самая мілагучная. Моўная культура беларусаў багатая і самабытная. Яна ўвасоблена ў песнях, у прыказках, у творах мастацкай літаратуры.

21 лютага ў Ваўкавыскай раеннай бібліятэцы да Міжнароднага дня роднай мовы для вучняў прышкольнага лагера СШ № 8 прайшла гадзіна беларускай мовы “Цудоўная беларуская мова”.

Падчас падарожжа па краіне роднай мовы ўдзельнікам давялося зрабіць прыпынкі, на якіх выконваліся розныя заданні: загадкі, прыказкі, а таксама конкурсы “Назаві адным словам” і “Перакладчык”.

Не абышлося ў гэты дзень без беларускіх народных рухомых гульняў - "Ты, Міхасік, не зявай! Хутка лапці абувай!” і “Шэры кот”, якія зарадзілі ўдзельнікаў добрым настроем на ўвесь дзень!

Дзякуючы мерапрыемству, вучні замацавалі і пашырылі веды аб беларускіх народных прыказках, гульнях, святах, песнях, узбагацілі свой слоўнікавы запас.